Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуськалій: Улады Беларусі ня пойдуць на расейскія ўмовы крэдыту


"Улады Беларусі адмовяцца ад крэдыту "Сбербанка" і "Deutsche Bank" "Беларуськалію" на тых умовах, якія прапанаваныя — пад заклад яго акцый. Я маю на ўвазе заклад 35% акцый "Беларуськалія", — заявіў генэральны дырэктар "Беларуськалія" Валеры Кірыенка.

Ён назваў вельмі выгадным крэдыт на 300 мільёнаў даляраў, які нядаўна быў выдзелены "Беларуськалію" Азэрбайджанам.

Кірыенка таксама выказаўся супраць продажу актываў прадпрыемства тым інвэстарам, якія зьяўляюцца пакупнікамі яго прадукцыі, перадае Інтэрфакс.

Раней урад Індыі заявіў пра жаданьне набыць да 25% актываў "Беларуськалія" за $6—7 млрд.

5 жніўня кіраўнік "Сбербанка Расеі" Герман Грэф падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Расеі Ўладзімірам Пуціным паведаміў, што "Сбербанк" і "Deutsche Bank" дадуць "Беларуськалію" крэдыт на $2 млрд, забесьпячэньнем якога стануць экспартныя кантракты "Беларуськалія", а 35% акцый прадпрыемства будуць узятыя ў заклад.

Плянавалася, што беларускія ўлады ўключаць крэдыт Сбербанка і Deutsche Bank "Беларуськалію" на $ 2 млрд у склад золатавалютных рэзэрваў з мэтай магчымага аднаўленьня валютных інтэрвэнцый.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG