Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску сабрана тысяча подпісаў за Народны сход


У Менску, абласных цэнтрах і буйных гарадах краіны распачаўся збор подпісаў грамадзян за правядзеньне Народнага сходу. За два тыдні ў Менску была сабрана тысяча подпісаў, па некалькі сотняў — у іншых гарадах.

Аргкамітэт дзеля правядзеньня такога сходу складаюць прадстаўнікі ўсіх апазыцыйных дэмакратычных партый і рухаў. Яны заяўляюць, што сход мае адбыцца 8 кастрычніка ў 28 гарадах Беларусі. У Менску правядзеньне Народнага сходу заплянавана на плошчы Бангалор.


Віктар Івашкевіч

Уладзімер Някляеў

Генадзь Фядыніч

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG