Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі "ГАЗ" не накіроўваў ніякіх прапаноў наконт куплі долі ў беларускім прадпрыемстве, заявіла віцэ-прэзыдэнт групы "ГАЗ" Алена Матвеева.

"ГАЗ" сапраўды накіроўваў прапанову аб партнэрстве зь беларускім "МАЗам" ва ўрад Беларусі. Магчымым варыянтам называлася і купля долі ў гэтым прадпрыемстве, распавяла "Ведомостям" крыніца, блізкая да "КамАЗа".

Аднак цяпер ніякага рашэньня па гэтым звароце не прынята, у адрозьненьне ад прапановы "Растэхналёгій".

Варыянт адначасовага стварэньня холдынгу "Русбелавто" і продажу "ГАЗу" долі ў "МАЗе" суразмоўца "Ведамасьцяў" лічыць маларэальным: расейскія кампаніі ня змогуць эфэктыўна наладзіць працу такога альянсу.

Паводле аналітыка "ВТБ капіталу" Ўладзіміра Бяспалава, "ГАЗу" ёсьць сэнс купіць долю ў "МАЗе": кампаніі ўжо цяпер супрацоўнічаюць — напрыклад, расейскі аўтавытворца пастаўляе беларускаму рухавікі. Аналітык лічыць, што Беларусь наўрад ці пойдзе на такую канфігурацыю зьдзелкі, бо ёй давядзецца аддаць 75% "МАЗа", дый у "ГАЗа" няма грошай на куплю, а яго крэдыторы наўрад ці ўхваляць павышэньне доўгу.

Расейская група "ГАЗ" гатовая купіць 25% акцый Менскага аўтамабільнага заводу. Кіраўніцтва беларускага прадпрыемства мае намер прасіць урад пагадзіцца з гэтай прапановай. Пра гэта заявіў у Менску генэральны дырэктар "МАЗ" Аляксандар Бароўскі на прэс-канфэрэнцыі 17 жніўня.

"КамАЗ" прапануе нам холдынг, па 48% з кожнага боку, гэта будзе расейскі холдынг. Але і "ГАЗ" просіць прадаць 25% актываў", — сказаў. А. Бароўскі. Па яго словах, трэба стварыць і холдынг, і прадаць 25% групе "ГАЗ".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG