Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка пасьля афіцыйнага візыту ў Катар накіраваўся ў Сочы (Расея), дзе правядзе некалькі дзён адпачынку.

Пра гэта паведамілі ў прэзыдэнцкай прэс-службе.

У лютым гэтага года Аляксандр Лукашэнка разам з малодшым сынам Колем амаль два тыдні знаходзіўся ў адпачынку на расейскім курорце Сочы, катаўся там на горных лыжах.

Ранейшыя адпачынкі кіраўніка дзяржавы:
  • Адпачынак, які Лукашэнка са шматлікай сьвітай правёў у 2002 годзе на аўстрыйскім курорце, спарадзіў скандал, які не сьціхае дагэтуль. Пытаньнем, хто і на якіх падставах плаціў за беларускага госьця, займаецца аўстрыйская пракуратура.
  • У 2006 годзе, калі неўзабаве пасьля прэзыдэнцкіх выбараў пачалі дзейнічаць візавыя абмежаваньні для беларускіх чыноўнікаў, у тым ліку і для прэзыдэнта, Лукашэнка ў жніўні правёў адпачынак у Сочы.
  • У сакавіку наступнага, 2007-га, году – таксама ў Сочы.
  • У 2009 годзе, хаця абмежаваньні на паездкі беларускіх чыноўнікаў у краіны Эўразьвязу былі прыпыненыя, Лукашэнка, спалучаючы працу з адпачынкам, пабываў у Сэрбіі, Армэніі і ізноў жа ў Сочы.
  • Летась у лютым кіраўнік Беларусі адпачываў на курорце ў Швайцарыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG