Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 18 жніўня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:


На ўсходзе краіны – дажджы, ў цэнтры і на захадзе – сонечна, самая нізкая тэмпэратура будзе ў Магілёве - +14-+15, самая высокая – ў Менску --+22-+23.


СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ і СЬВЕЦЕ


Менск, у офісе прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасьці (в. Кульман 4), адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя Аргкамітэту Народнага сходу на тэму: "Збор подпісаў і агітацыя за правядзеньне народных сходаў" Пачатак а 12 гадзіне

Менск, кнігарня Галіяфы, праспэкт Незпалежнасьці 43, прэзэнтацыя кнігі Ярылы Пшанічнага «Пішчавыя лішкі»
Пачатак а 18 гадзіне

Кіеў, VII Кіеўская міжнародная кніжная выстава-кірмаш, прэзэнтацыя кнігі Уладзімера Някляева

Гаага, ў міжнародным трыбунале па былой Югаславіі -- адкрыцьцё новага суду над былым прэм'ер-міністрам Косава Рамушам Харадзінай

Мадрыд, пачатак візыту папы рымскага Бенэдыкта XVI ў Гішпанію

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1201 -- заснаваны горад Рыга

1682 -- на пасад Расійскай Імперыі ўступіў Пётр I.

1868 ― францускі астраном П’ер Жансэн вынайшаў у сонечным спэктры новы хімічны элемэнт гелій

1924 ― арышт лідэра антысавецкага падпольля Барыса Савінкава ў Менску

1968 ― кіраўніцтва краін Варшаўскай дамовы ўхваліла ўвод войскаў у Чэхаславаччыну

1976 ― нямецкі пастар эвангелічнай царквы Оскар Брузэвіц публічна спаліў сябе ў знак пратэсту супраць парушэньняў правоў чалавека ў Нямецкай Дэмакратычнай Рэспубліцы

1991 ― хатні арышт прэзыдэнта СССР Міхаіла Гарбачова ў Крыме

2009 – Грузія завяршыла працэс выхаду з Садружнасьці незалежных дзяржаваў

У гэты дзень нарадзіліся:

1611 ― Людвіка Марыя Ґанзаґа, каралева Польшчы й вялікая княгіня літоўская, жонка апошніх каралёў дынастыі Ваза ― Уладзіслава і Яна Казімера

1750 ― Антоніё Сальеры, італьянскі кампазытар

1830 ― Франц Іосіф I, імпэратар Аўстрыі і кароль Вугоршчыны

1891 ― Макар Краўцоў, беларускі пісьменьнік, паэт, перакладчык, публіцыст, грамадзка-палітычны дзяяч

1904 ― Макс Фактар, парфюмэр, заснавальнік кампаніі «Макс Фактар»

1922 ― Ален Роб-Грые, францускі пісьменьнік

1933 ― Раман Паланскі, кінарэжысэр

1954 ― Януш Вішнеўскі, польскі пісьменьнік

У гэты дзень памерлі:

1227 ― Чынгісхан, заснавальнік і вялікі хан Мангольскай імпэрыі

1850 ― Анарэ дэ Бальзак, францускі пісьменьнік

1940 ― Вальтэр Крайсьлер, заснавальнік аўтамабільнай карпарацыі

1944 ― Эрнст Тэльман, старшыня Нямецкай Партыі Камуністаў (забіты ў канцлягеры Бухенвальд)

1988 ― Яфрэм Карпачоў, беларускі гісторык

Мінус 365:


Пра каардынацыю – дамовіліся, пра адзінага кандыдата – не


Цытата на памяць:


Я хацеў бы быць ацэненым па маёй працы, а не па маім жыцьці

Раман Паланскі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG