Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калегія Мін’юста прыме канчатковыя рашэньні адносна адвакатаў


Адвакатка Тамара Сідарэнка
Адвакатка Тамара Сідарэнка
На пасяджэньні калегіі Міністэрства юстыцыі будуць прынятыя канчатковыя рашэньні наконт пазбаўленьня ліцэнзій на права займацца адвакацкай дзейнасьцю асобных адвакатаў Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў.

Пра гэта паведамляе сайт міністэрства юстыцыі. Таксама там адзначаецца, што будуць разгледжаныя «звароты некаторых адвакатаў, якія ня згодныя з рашэньнямі тэрытарыяльных атэстацыйных камісій».

Час правядзеньня калегіі не паведамляецца.

17 жніўня стала вядома, што яшчэ адзін адвакат — Тамара Сідарэнка — была пазбаўленая ліцэнзіі кваліфікацыйнай камісіяй Міністэрства юстыцыі па пытаньнях адвакацкай дзейнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG