Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронца праз тэлефон выклікалі на допыт у справе Бяляцкага


17 жніўня праваабаронцу Зьмітру Салаўёву патэлефанавала сьледчая ўпраўленьня Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Касынкіна. Яна запатрабавала, каб праваабаронца зьявіўся на допыт.

Зьміцер Салаўёў запатрабаваў афіцыйна даслаць яму позву, каб зьвярнуцца па дапамогу да адваката. Суразмоўца пагражала праваабаронцу штрафам за адмову зьявіцца на допыт, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Паводле праваабаронцаў, без належна аформленай і дасланай позвы такія патрабаваньні юрыдычна неабгрунтаваныя.

Спадарыня Касынкіна ўзначальвае сьледчую групу, якая займаецца расьсьледаваньнем справы па абвінавачаньні старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага ва ўтойваньні даходаў у асабліва буйным памеры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG