Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Эўрапейская Беларусь» зладзіла акцыю ля калёніі № 3 пад Віцебскам


Актывісты вывесілі плякат «Трымайцеся, мы з вамі!», адрасаваны Аляксандру Атрошчанкаву, які адбывае пакараньне ў гэтай калёніі, ды іншым палітвязьням.

Паводле ўдзельнікаў акцыі, плякат быў замацаваны ў 20 мэтрах ад агароджы калёніі, якая месьціцца ў пасёлку «Віцьба». Групу моладзі і плякат амаль адразу заўважыў вартавы на вышцы. Ён пачаў кудысь тэлефанаваць, і за гэты час актывісты пасьпелі ад’ехаць.

Мажліва, мяркуюць актывісты, зьвесткі пра іхную падтрымку дойдуць да Аляксандра Атрошчанкава, прэс-сакратара былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава.

Спадар Атрошчанкаў быў асуджаны на 4 гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачаньні ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 сьнежня 2011 году.
XS
SM
MD
LG