Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірына Панкавец: Тэлефон ня проста праслухоўваюць, а і рэдагуюць размовы


Ірына Панкавец, якая была пакараная адміністрацыйным арыштам за ўдзел у мітынгу 19 сьнежня, заяўляе, што яе размовы дагэтуль праслухоўваюць:

«Я размаўляла па гарадзкім тэлефоне з маёй сяброўкай з Горадні, і ў размове закранула тэму мітынгаў маўклівага пратэсту, якія праходзілі ў ліпені ў Менску. І раптам у нашу размову ўмяшаўся невядомы мужчына, які пачаў запалохваць, каб мы не гаварылі пра „маўчаньне і тупаньне“, інакш будзе горш. Спачатку я думала, што гэты чалавек выпадкова „ўклініўся“ ў нашу размову, але зь ягоных слоў вынікала, што ён слухаў нас у службовых мэтах і адрэагаваў на нашы словы адмыслова».

Ірына Панкавец была адной з больш як 600 чалавек, якіх затрымалі і пакаралі за ўдзел ў падзеях 19 сьнежня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG