Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь выходзіць з праекту па асваеньні нафтавага радовішча Джафэйр у Іране. Камэнтуючы правал гэтага праекту, эканамічны аглядальнік газэты "Беларусы і рынак" Тацяна Манёнак адзначыла, што на яго паўплывалі санкцыі ЗША.

"Пакуль Беларусь толькі мела намеры здабываць нафту ў Іране. Пасьля таго як Расея даволі жорстка заявіла, што Беларусь ня будзе мець зьніжак, якія мела. Такія спробы былі ня толькі ў Іране, але і ў Вэнэсуэле і Азэрбайджане. Беларусь паспрабавала дывэрсыфікаваць магчымасьці здабычы нафты. Больш-менш спрыяльныя ўмовы былі прадстаўленыя ў
У іранскі праект Беларусь не ўкладала грашовыя сродкі, але там былі спэцыялісты і тэхналёгіі. Выдаткі гэтыя немалыя

Вэнэсуэле, дзякуючы асаблівым адносінам кіраўнікоў дзьвюх краінаў. Калі казаць пра гэты пасьпяховы праект у Вэнэсуэле, то здабыча нафты складае за год крыху менш за 1 мільён тон. У сумесным прадпрыемстве толькі 40% належыць беларускаму боку. Гэта зусім невялікі аб'ём, які, дарэчы, не ідзе на беларускі рынак. А патрэбы беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў, калі яны загружаны на сто адсоткаў, — прыкладна 22 мільёны тон нафты. У іранскі праект Беларусь не ўкладала грашовыя сродкі, але там былі спэцыялісты і тэхналёгіі. Выдаткі гэтыя немалыя. Вэнэсуэльскі праект больш пасьпяховы, але "Беларуснафта" пачала думаць, наколькі ён мэтазгодны пасьля ўвядзеньня санкцый ЗША. Але гэта былі толькі спробы дывэрсыфікацыі зь беларускага боку, дзеля іміджу, і таму я не сказала б, што згортваньне іранскага праекту адчувальнае для беларускай эканомікі".

Карэспандэнт: "Афіцыйны Менск дэманструе сяброўскія стасункі з Іранам, але выходзіць, што і яны не ўратавалі?".

"Гэта спрацавала ў Вэнэсуэле, хоць дакладна сказаць складана, як доўга будзе працягвацца той праект. Бо пакуль дадзеныя гарантыі на два гады наперад, а што будзе далей — таксама невядома. Танна ніхто ня будзе працаваць, трэба ў любым выпадку зрабіць нейкія прапановы для Ірану. А што Беларусь можа прапанаваць? Патрэбныя вялікія ўкладаньні ў нафтавыя радовішчы, таму спадзявацца на прэфэрэнцыі — гэта ня выхад у гэтай сытуацыі. Санкцыі ЗША ўсё ж адбіліся і на "Беларуснафце", бо яна мела б партнэраў у Амэрыцы па пастаўках пэўнага абсталяваньня і гэтак далей. Таму спэцыялісты пачалі аналізаваць сытуацыю і прынялі такое рашэньне, што больш мэтазгодна выйсьці з гэтага праекту".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG