Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Канцэрт Neuro Dubel забаронены


Аляксандар Кулінковіч

Аляксандар Кулінковіч

Заплянаваны на 19 жніўня ў менскай кавярні Loft канцэрт гурта Neuro Dubel не адбудзецца.

Кіраўніцтва кавярні выклікалі ў адміністрацыю раёна і ў добраахвотна-прымусовай форме папрасілі падумаць, ці праводзіць гэтае мерапрыемства, паведаміў БелаПАН арганізатар канцэрту Павал Кашырын.

Лідэр гурта Аляксандар Кулінковіч зьвязвае адмену канцэрту з існаваньнем у Беларусі так званых чорных сьпісаў дзеячаў культуры, чые выступы на публіцы і ў СМІ непажаданыя:

«Уся гэтая сытуацыя з забаронамі і чорнымі сьпісамі проста ідыёцкая. Мы ўвогуле не разумеем, чаму мы апынуліся ў гэтых сьпісах. Проста мы жылі сабе спакойненька, цішэй вады, ніжэй травы, нікога не чапалі, займаліся выключна музыкай. І тут нас зноў рэзка ткнулі ў палітыку чамусьці», — сказаў Кулінковіч. Ён дадаў, што апошнім часам у гурта Neuro Dubel няма магчымасьці выступаць. Правесьці канцэрт Neuro Dubel адмовіліся некалькі сталічных клюбаў.
XS
SM
MD
LG