Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Кебіч: «Рана радавацца гэтым заявам»


Экс-прэм'ер Беларусі лічыць заўчасным ацэньваць выгаднасьць прапановаў Расеі па цане на газ. Вячаслаў Кебіч скептычна ставіцца да заяваў прэм'ер-міністра РФ Уладзімера Пуціна аб тым, што цана на газ для Беларусі ў наступным годзе будзе фармавацца з паніжальным «інтэграцыйным» каэфіцыентам.

«А які гэта будзе паніжальны каэфіцыент, і ад якой базавай цэны будзе брацца гэты каэфіцыент? Гэтага ніхто не ведае. Пакуль абсалютна рана радавацца гэтым заявам», - заявіў экс-прэм'ер у інтэрвію агенцтву «Інтэрфакс-Захад»у сераду.

Як адзначыў Кебіч, «на сёньняшні дзень кошт газу для Беларусі на 4-ы квартал вызначаны на ўзроўні $ 286 за 1 тыс. куб. Цана на наступны год павінна была быць $ 340. Возьмем гэтыя $ 340, дапусьцім, паніжальны каэфіцыент 0,8 і выходзім на $ 300. Вось вам і фармаваньне кошту», - сказаў былы кіраўнік беларускага ўрада, растлумачыўшы, што беларускай эканоміцы ад гэтага лягчэй не стане.

Кебіч лічыць, што ўчорашнія заявы У.Пуціна ў рамках пасяджэньня Савету Міністраў Саюзнай дзяржавы шмат у чым зьвязаныя з маючымі адбыцца прэзыдэнцкімі выбарамі ў Расеі. «Прэм'ер-міністар дэманструе жаданьне быць інтэгратарам на постсавецкай прасторы», - заявіў суразмоўца агенцтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG