Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя заклікае ўлады Беларусі вызваліць усіх палітвязьняў


Францыя зноў заклікае ўлады Беларусі вызваліць усіх палітвязьняў, сярод якіх трое экс-кандыдатаў у прэзыдэнты. "Гэта зьяўляецца папярэдняй умовай для аднаўленьня канструктыўнага дыялёгу", - гаворыцца ў камюніке МЗС Францыі, разьмешчаным на афіцыйным сайце францускай амбасады ў Беларусі.

Францыя "прымае да ведама факт памілаваньня 11 жніўня прэзыдэнтам Беларусі дзевяці палітычных зьняволеных", арыштаваных пасьля мітынгу 19 сьнежня 2010 года ў Менску. "Гэты жэст, да якога мы заклікалі, зьяўляецца крокам у правільным напрамку", - адзначаецца ў дакумэнце.

13 жніўня з папраўчых калёній выйшлі асуджаныя за ўдзел у падзеях 19 сьнежня Дзьмітры Дрозд, Арцём Грыбкоў, Сяргей Казакоў, Яўген Сакрэт, Уладзімер Хамічэнка, Уладзімер Яроменак, Васіль Парфянкоў, Віталь Мацукевіч, Аляксандар Квяткевіч.

Усяго за ўдзел у пасьлявыбарчых пратэстах у Менску быў асуджаны 41 чалавек.
XS
SM
MD
LG