Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве шукаюць вінаватых у скандале з банкаўскімі рахункамі


 Міністэрства юстыцыі Літвы

Міністэрства юстыцыі Літвы

У Польшчы генэральная пракуратура ўжо назвала асобаў, вінаватых у перадачы беларускаму боку дадзеных аб банкаўскіх рахунках беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, гэтыя асобы вызваленыя ад сваіх пасадаў. А якая сытуацыя ў Літве?

На гэтае пытаньне адказаў нашаму радыё прэсавы сакратар міністэрства юстыцыі Томас Чапялеўскіс.

Чапялеўскіс: Зараз у Літве вядзецца дасьледаваньне гэтай сытуацыі. Калі яно будзе скончанае, калі будуць атрыманыя высновы, можна будзе канкрэтна казаць, хто вінаваты і каго трэба будзе прыцягваць да адказнасьці, калі ў гэтым будзе патрэба.

Гэта міжміністэрскае дасьледаваньне, "па поўнай праграме", у ім удзельнічае вялікая група экспэртаў. У нас у міністэрстве асобнага дасьледаваньня няма.
XS
SM
MD
LG