Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 17 жніўня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:


Па ўсёй краіне воблачна з праясьненьнямі, кароткачасовыя дажджы, самая нізкая тэмпэратура -- ў Гародні -- +23-+24, самая высокая – ў Гомелі -- +28-+29, у Менску -- +24-+25

СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ і СЬВЕЦЕ


Пэкін, пачатак пяцідзённага візыту віцэ-прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна ў Кітай

Анкара, тэрміновая нарада Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва па пытаньні голаду ў Самалі

Магілёў, аргкамітэт па стварэньні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" запрашае на праваабарончы форум па праблеме палітвязьняў, які пройдзе па адрасе: завулак Чкалава, 16
Пачатак у 11.00.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1807 ― амэрыканец Робэрт Фултан выправіўся ў першае падарожжа на параходзе

1896 ― Брыджэт Дрыскал стала першай у гісторыі ахвярай наезду аўтамабіля

1945 - Інданэзія абвясьціла аб незалежнасьці ад Нідэрляндаў1958 -- Лідэр Кітаю Мао Цзэ Дун абвясьціў пачатак палітыкі «вялікага скачка»
1960 -- Габон абвясьціў сваю незалежнасьць ад Францыі

1962 ― першы забіты пры спробе пераадолець Бэрлінскі мур. Усходненямецкія памежнікі забілі 18-гадовага Пітэра Фэтчара

1998 -- Урад Расейскай Фэдэрацыі аб'яўляе дэфолт. Пачатак эканамічнага крызісу ў Расеі

У гэты дзень нарадзіліся:


1601 ― П’ер Фэрма, францускі матэматык

1629 ― Ян Сабескі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі

1857 ― Ян Цепляк, дзеяч Рымска-каталіцкага касьцёлу

1887 ― Карл I Габсбург, апошні імпэратар Аўстра-Вугоршчыны

1926 ― Цьзянь Цзы Мінь, прэзыдэнт Кітаю

У гэты дзень памерлі:


1676 ― Ганс Якаб Крыстофэль фон Ґрымэльсгаўзэн, нямецкі пісьменьнік, аўтар папулярнага раману «Авантурнік Сімпліцысімус», аднаго з найвыбітнейшых твораў нямецкае літаратуры XVII ст.

1850 ― Хасэ Сан-Марцін, кіраўнік вайны за незалежнасьць гішпанскіх калёніяў у Паўднёвай Амэрыцы

1955 ― Фэрнан Лежэ, францускі мастак

1969 ― Людвіг Міс ван дэр Роэ, нямецкі і амэрыканскі архітэктар

1988 ― Зія уль Хак, прэзыдэнт Пакістану


МІНУС 365:


Як беларусы рэагуюць на “Хроснага бацьку”?

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Тры гады ўпартай працы – дзесяць тысяч гадоў шчасьця

Мао Цзэ Дун (лёзунг кампаніі «вялікага скачка»)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG