Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ўхваліў дзеяньні брытанскай паліцыі


Дзеяньні ангельскіх уладаў адносна пагромшчыкаў адэкватныя. Калі б улады Англіі зрабілі інакш, яны б кінулі сваю краіну ў хаос. У самым пачатку пагромаў ангельская паліцыя апынулася не гатовая да падобнага разьвіцьця сытуацыі, аднак потым наступіла даволі цьвёрдая і прагматычная рэакцыя, -- лічыць Лукашэнка.

Пра гэта заявіў Аляксандар Лукашэнка журналістамі, перадае БЕЛТА.

Паводле Лукашэнкі, пасьля трагічных падзей у Нарвэгіі, а таксама ў іншых дзяржавах Эўропа працьвярозела і, можа быць, у гэтай сувязі па-іншаму будзе глядзець і на падзеі ў іншых краінах. У той жа час ён адзначыў наяўнасьць падвойных стандартаў.

"Не дай бог нешта падобнае адбылося б у нас. Яны б сьцерлі нас з твару зямлі", - сказаў Лукашэнка.

Беспарадкі ў Брытаніі пачаліся 6 жніўня ў Лёнданскім раёне Тотэнхэм з пратэсту моладзі супраць гібелі мясцовага гангстэра, забітага ў перастрэлцы з паліцыяй. Пратэст перарос у пагромы з падпаламі, рабаўніцтвам і вандалізмам, якія цягам некалькіх дзён перакінуліся на іншыя гарады. Падчас беспарадкаў загінулі пяцёра чалавек, затрыманыя больш за 1600, зьнішчана мноства дамоў і прыватных бізнэсаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG