Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Белдзяржхарчпрам" рэкамэндаваў вытворцам гарэлкі павысіць ад 15 жніўня мінімальную дзейную аптова-адпускную цану на гарэлку нізкага цэнавага сэгмэнту на 5%.

Гэтае рашэньне прынятае ў рамках пастаноў Міністэрства эканомікі, якія прадугледжваюць вольнае цэнаўтварэньне на лікёра-гарэлкавую прадукцыю мацункам звыш 28%.

Цяпер раздробны кошт адной бутэлькі гарэлкі ёмістасьцю 0,5 літра складае 11 000—11 200 рублёў.

Папярэдняе павышэньне цаны на гарэлку ў сярэднім на 10% было 28 траўня 2011 году, перадае БелаПАН.

У чэрвені Міністэрства эканомікі адклала на 2 месяцы падвышэньне цэнаў на гарэлку.

У Міністэрстве эканомікі адзначалі, што гэта зроблена "з улікам сытуацыі на спажывецкім рынку і каб не дапусьціць некантраляванага росту цэнаў на алькаголь".

Плянавалася, што ад 15 чэрвеня алькаголь падаражэе на 8,4%.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG