Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анішчанка згадаў пра Беларусь і пра "Баржомі"


Расейская санітарная служба мае намер прыняць захады супраць нелегальных пастаўшчыкоў мінэральнай вады "Баржомі" зь Беларусі ў Расею.

Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце "Роспотребнадзора".

"Нягледзячы на неаднаразовыя ўказаньні аб спыненьні нелегальных паставак зь Беларусі мінэральнай вады "Баржомі" (пастаўшчык кампанія "Клясічныя віны", горад Менск), працягваецца яе нелегальны ўвоз на тэрыторыю Расеі, пры гэтым на бутэльках маецца акцызная марка Беларусі", – паведамляе "Роспотребнадзор".

Паводле "Роспотребнадзора", гэта зьяўляецца парушэньнем прынятых у Мытным зьвязе дакумэнтаў. Расейскі бок пагражае прыняць меры адносна кампаніі "Клясычныя віны" і іншых беларускіх пастаўшчыкоў, "з мэтай спыненьня незаконнага ўвозу мінэральнай вады "Баржомі" на тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі".

Кіраўнік "Роспотребнадзора", галоўны дзяржаўны санітарны лекар Расеі Генадзь Анішчанка ўжо заяўляў, што расейская санітарная служба выявіла ў шэрагу рэгіёнаў, у тым ліку і ў Маскве, партыі забароненай у Расеі грузінскай "Баржомі", якія нелегальна ўвозіліся праз тэрыторыю Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG