Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін з кіраўнікоў Вярхоўнага суду будзе старшыняваць на працэсе па тэракту


Валянцін Сукала
Валянцін Сукала
Адзін з кіраўнікоў Вярхоўнага суду Беларусі будзе старшынстваваць на працэсе па крымінальнай справе аб тэракце ў менскім мэтро, паведаміў старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала.

"Цяпер судзьдзі Вярхоўнага Суда вывучаюць матэрыялы справы, часу на гэта сыдзе роўна столькі, колькі патрэбна па законе. Сёньня магу толькі дадаць, што старшыняваць на гэтым працэсе будзе адзін з кіраўнікоў Вярхоўнага суда краіны", – заявіў Сукала, перадае Інтэрфакс.

"Глыбока памыляюцца тыя журналісты, якія спрабуюць прадказаць гэтыя тэрміны або ход працэсу. Злачынства ўнікальнае для нашай судовай сыстэмы і па цяжару зробленага, і па аб'ёме матэрыялаў справы – 550 тамоў", – сказаў кіраўнік Вярхоўнага суда.

Крымінальную справа пра тэракт на станцыі "Кастрычніцкая" менскага мэтрапалітэна, у выніку якога загінула 15 чалавек, будзе разглядаць Вярхоўны суд.

Па справе праходзяць двое грамадзян Беларусі. Дзьмітрыю Канавалаву інкрымінуецца зьдзяйсьненьне злачынстваў, паводле:
  • частак 1, 2, 3 артыкулу 289 (тэрарызм)
  • частак 2, 3 артыкулу 295 (незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў)
  • часткак 2,3 артыкулу 339 (хуліганства)
  • часткак 2 артыкулу 218 (наўмыснае зьнішчэньне або пашкоджаньне маёмасьці)
  • часткак 1 артыкулу 14 (замах на злачынства) Крымінальнага кодэксу Беларусі.

Улад Кавалёў абвінавачваецца ў зьдзяйсьненьні злачынстваў, паводле:
  • часткі 6 артыкулу 16 (дапамога ў злачынстве)
  • часткі 3 артыкулу 289 (тэрарызм)
  • часткі 3 артыкулу 295 (незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў)
  • часткак 2,3 артыкулу 339 (хуліганства)
  • часткак 2 артыкулу 218 (наўмыснае зьнішчэньне або пашкоджаньне маёмасьці)
  • часткі 2 артыкулу 405 (ўкрывальніцтва злачынстваў)
  • частак 1, 2 артыкулу 406 (неданясеньне аб злачынстве).


11 красавіка 2011 на станцыі "Кастрычніцкая" менскага мэтрапалітэна спрацавала магутнае самаробнае выбуховае прыстасаваньне. 11 чалавек загінулі на месцы, чацьвёра памерлі ў бальніцах.

Цяжкія пашкоджаньні атрымалі 33 чалавекі, менш цяжкія - 70 чалавек. Усяго пацярпела больш за 300 чалавек.

Канавалаў і Кавалёў таксама абвінавачваюцца ў зьдзяйсьненьні выбухаў у Віцебску (14 і 22 верасьня 2005 года) і ў Менску (3 ліпеня 2008 года).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG