Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас візыту ў Маскву прэм'ер-міністры Беларусі і Расеі Міхаіл Мясьніковіч і Ўладзімер Пуцін дамовіліся, што Беларусь з 2012 году будзе атрымліваць расейскі газ са зьніжкай. Кіраўнік аналітычнага цэнтра "Стратэгія" Леанід Заіка адзначае, што гэта першы год Мытнага саюза і называе адчувальнай сытуацыю ў перамоўным працэсе.

"Цяпер вельмі актуальная пазыцыя, якую займае Расея адносна Ўкраіны. Бо ўкраінскі бок выгандлёўвае больш зручныя ўмовы, больш нізкія тарыфы на газ. Што да беларускага боку, то жнівень – гэта час папярэдніх абмеркаваньняў і абяцаньняў. Але стратэгічна сытуацыя можа прасоўвацца. Рэч у тым, што ў апошнім квартале Расея будзе злучаць усе
Візыт Мясьніковіча ў Маскву як добры і злы сьледчы. Тыя, хто з Расеяй інтэгруюцца, разьлічваюць на пэўныя прэфэрэнцыі

тры галіны і будзе запускаць "Паўночную плынь". То бок газавая сытуацыя мяняецца на прасторы паміж Расеяй і Нямеччынай. І тут трэба будзе стварыць нейкую новую сытуацыю, у якой будзе зразумела, што тыя, хто пайшоў з Расеяй на інтэграцыйны працэс, тыя будуць у выйгрышы. Для Расеі цяпер вельмі важна ўпакаваць Украіну, адціснуць тое, што можна. І рухаць яе да падпісаньня партнэрскіх стасункаў альбо пэрспэктыўнага ўваходжаньня ў Мытны саюз. І візыт Мясьніковіча ў Маскву ў гэтым пляне якраз як добры і злы сьледчы. Тыя, хто з Расеяй інтэгруюцца, разьлічваюць на пэўныя прэфэрэнцыі".

Ці могуць быць "газавыя" абяцаньні Мясьніковічу пэўным адказам Расеі на амэрыканскія санкцыі супраць афіцыйнага Менску?

"Па лёгіцы, усё ж амэрыканскія санкцыі маюць доўгую гісторыю і зьвязаны са спэцыфічным працэсам. З ацэнкай сытуацыі ў Беларусі, калі падаўляюцца палітычныя свабоды і грамадзянскія правы, калі існуюць аўтарытарныя рашэньні і брутальныя дзеяньні. Уласна кажучы, Расея і сама гэта не ўхваляе і тут гуляць супраць ЗША расейцы ня будуць".
XS
SM
MD
LG