Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


РАНКАМ...


...хмарна з праясьненьнямі, удзень магчымыя навальніцы, надвячоркам пакрапае дождж. Тэмпэратура - +18-+22.

СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:


У Варшаве будуць агучаныя прозьвішчы асобаў, адказных за перадачу Менску банкаўскай інфармацыі пра Алеся Бяляцкага.

На стадыёне «Дынама» ў Менску ў матчы плэй-оф Лігі чэмпіёнаў БАТЭ (Барысаў) сустракаецца са «Штурмам» (Грац, Аўстрыя). Пачатак 21.45

Далай Лама ў Эстоніі.

Міністар замежных справаў Ірану Алі Акбар Салегі ў Расеі.

У Маскве адкрываецца пяцідзённы міжнародны авіяцыйна-касьмічны салён.

Дзень памяці Элвіса Прэсьлі ў амэрыканскім горадзе Мэмфісе.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1960 – Кіпр атрымлівае незалежнасьць ад Вялікабрытаніі.

1634 – Амсьціслаў атрымаў герб.

У гэты дзень нарадзіліся:


1832 – Вільгельм Вунт, нямецкі фізыёляг, псыхоляг, філёзаф і мовазнаўца.

1874 – Аляксандар Уласаў, беларускі грамадзкі дзеяч, рэдактар-выдавец газеты «Наша ніва», сэнатар у міжваеннай Польскай Рэспубліцы.

1878 – Дамінік Сямашка, беларускі й летувіскі грамадзка-палітычны дзеяч.

1903 – Мікола Абрамчык, прэзыдэнт БНР.

1920 – Чарлз Букоўскі, амэрыканскі пісьменьнік.

У гэты дзень памерлі:


1976 – Ян Станкевіч, беларускі мовазнаўца, гісторык, палітычны дзеяч.

1977 – Элвіс Прэсьлі, амэрыканскі сьпявак, кароль рок-н-ролу .

1990 – Язэп Семяжон, беларускі перакладнік і паэт.

2003 – Ідзі Амін, прэзыдэнт Уганды у 1971-1979, заснавальнік аднаго з самых брутальных аўтарытарных рэжымаў у Афрыцы; генэрал, потым фэльдмаршал угандыйскага войска.

МІНУС 365:


Ланцуг салідарнасьці 16 жніўня


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Перш чым жыць па-сапраўднаму, вам трэба некалькі разоў памерці.

Чарлз Букоўскі
XS
SM
MD
LG