Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас афіцыйнага візыту кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Катар падпісана дзевяць дакумэнтаў.

Беларусь і Катар сярод іншых заключылі міжурадавыя пагадненьні:
  • аб паветраных зносінах
  • аб супрацоўніцтве ў прававой сфэры
  • аб кантактах у галіне сродкаў масавай інфармацыі

Таксама збакі заключылі міжурадавыя мэмарандумы аб узаемаразуменьні паміж Беларускім дзяржаўным канцэрнам па нафце і хіміі і кампаніяй "Катар Пэтроліюм", а таксама паміж Нацыянальным банкам Беларусі і Цэнтральным банкам Катару.

Лукашэнка заявіў, што Беларусь мае намер надаць супрацоўніцтву з Катарам характар стратэгічнага партнэрства як у палітычнай, так і ў эканамічнай сфэры, перадае БелТА.

"Мы зноў пераканаліся ў гатоўнасьці катарскіх партнэраў ісьці нам насустрач, шукаць шляхі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва", — сказаў Аляксандар Лукашэнка.

Пры гэтым ён адзначыў, што "на жаль, эканамічнае ўзаемадзеяньне пакуль адстае ад палітычнага, і мы зацікаўленыя ў выраўноўваньні гэтага дысбалянсу".

Напярэдадні Лукашэнка падпісаў указ, згодна зь якім на праспэкце Пераможцаў у Менску будуць пабудаваныя гатэль і спартыўны комплекс з прыцягненьнем сродкаў з інвэстыцыйнага фонду Ўзброеных сіл Катару. Замоўцам будаўніцтва выступае беларускае ТАА "Інвэстыцыйная кампанія "Сокал". Яму выдзяляецца ўчастак уздоўж набярэжнай Сьвіслачы і праспэкту Пераможцаў, паміж будынкамі футбольнага манэжа і вучэбна-спартыўнай базы па водных відах спорту. Пасьля заканчэньня будаўніцтва ўчастак аддадуць у арэнду на 99 гадоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG