Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сабрана каля 400 паручальніцтваў за Бяляцкага


Алесь Бяляцкі, апошні здымак перад арыштам

Алесь Бяляцкі, апошні здымак перад арыштам

Па стане на 17 гадзіну 15 жніўня сабрана каля 400 паручальніцтваў у падтрымку вызваленьня старшыні праваабарончага цэнтру "Вясна", віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага.

У падтрымку Алеся Бяляцкага падпісаліся жыхары Менску, Барысава, Магілёва, Баранавічаў, Жодзіна, Маладэчна, Гародні і іншых беларускіх гарадоў. Збор паручальніцтваў працягваецца.

"Мы ставім перад сабою задачу сабраць ня менш за тысячу паручальніцтваў са ўсёй Беларусі", — паведамілі праваабаронцы.

Паручальніцтвы будуць перададзеныя ў органы пракуратуры Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG