Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельніца пікету ля горацкай турмы Ганна Шаруба на волі


Міліцыя разганяе пікет перад будынкам турмы ў Горках

Міліцыя разганяе пікет перад будынкам турмы ў Горках

З Дрыбінскага ізалятара часовага ўтрыманьня выйшла на волю апошняя з чатырох дзяўчат, затрыманых 2 жніўня ля Горацкай папраўчай калёніі № 9 — Ганна Шаруба. 3 жніўня Горацкі раённы суд прысудзіў малафронтаўцы 13 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту ля папраўчай калёніі № 9.

Да турмы дзяўчына разам зь яшчэ сарака дзясяткамі актывістаў прыехала патрабаваць, каб турэмнае кіраўніцтва дапусьціла адваката да зьняволенага тут лідэра "Маладога фронту" Зьмітра Дашкевіча. Пасьля адмовы актывісты зрабілі пікет з расьцяжкай "Спыніце перасьлед".

Ганна Шаруба была сярод пікетоўцаў, якія не давалі супрацоўнікам турмы й міліцыянтам вырваць з рук расьцяжку. Дзяўчыну разам зь ёй ледзьве не зацягнулі ў будынак адміністрацыі турмы. З усіх затрыманых Ганну асудзілі на адзін з самы вялікіх тэрмінаў адміністрацыйнага арышту. Больш далі толькі Мікалаю Дземідзенку — яго асудзілі на 17 сутак.

Я разумею, калі б праваахоўныя органы выконвалі свае непасрэдныя абавязкі, а так яны выконвалі злачынныя загады
"А чаго мы павінны былі яе ім аддаваць? Гэта іхныя дзеяньні былі супрацьпраўныя. Мы нічога дрэннага не рабілі. Нікому не заміналі. Я разумею, калі б праваахоўныя органы выконвалі свае непасрэдныя абавязкі, а так яны выконвалі злачынныя загады. Тое, што цяпер робіцца, дужа страшна. Мы ня ведаем, што са Зьмітром. Мы калі з расьцяжкай стаялі, то адна жанчына нават выпаліла: "Там, можа, яго забілі ўжо". Я тады падумала: а сапраўды, мы ж ня ведаем. Адвакаты яго ня бачаць. У няведаньні — самае страшнае", распавяла пасьля вызваленьня Ганна Шаруба.

У Дрыбінскім і Горацкім ізалятарах застаецца па адным зьняволеным пікетоўцу. Мікола Дземідзенка з Дрыбінскай няволі выбавіцца 19 жніўня. З горацкага ізалятара таксама 19 жніўня выйдзе на волю Раман Васільеў. Яго судзілі 9 жніўня і пакаралі на дзесяць сутак. На судзе 3 жніўня ён запатрабаваў адваката.
XS
SM
MD
LG