Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў у інтэрвію нямецкаму часопісу "Шпігель" падверг крытыцы прэм'ер-міністра Расеі Ўладзімера Пуціна і партыю "Адзіная Расія". Паводле Габачова, "Адзіная Расія" і яе лідэр цягнуць краіну ў мінулае.

"Яны цягнуць нас у мінулае, у той час як краіну неабходна мадэрнізаваць", – заявіў М. Гарбачоў і параўнаў "Адзіную Расею" з КПСС.

Ён таксама выказаўся супраць таго, каб Уладзімер Пуцін выстаўляў сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах 2012 году. На думку былога савецкага лідэра, У.Пуцін імкнецца застацца ва ўладзе, а не вырашаць надзённыя праблемы краіны.

"Меркаваньне народу ніхто не пытае, а ўсе партыі – гэта марыянэткі ў руках рэжыму", – падкрэсьліў М. Гарбачоў.

У інтэрвію, прысьвечаным 20-годзьдзю жнівеньскага путчу 1991 году, Міхаіл Гарбачоў заявіў, што СССР можна было выратаваць ад распаду. "Саюз быў разбураны супраць волі народу, аднак пры садзейнічаньні расейскага кіраўніцтва", – сказаў ён.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG