Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мясьніковіч сустрэнецца з Пуціным


Уладзімер Мясьніковіч і Уладзімер Пуцін, архіўнае фота

Уладзімер Мясьніковіч і Уладзімер Пуцін, архіўнае фота

5 жніўня ў Маскве пройдзе чарговае пасяджэньне Савета міністраў "Саюзнай дзяржавы" Беларусі і Расіі. Урадавыя дэлегацыі на перамовах узначаляць прэм'ер-міністры Міхаіл Мясьніковіч і Уладзімір Пуцін.

Як паведамляе прэс-служба расейскага урада, плянуецца абмеркаваць комплекс пытаньняў практычнага узаемадзеяньня дзьвюх краін у рамках Саюзнай дзяржавы, у тым ліку выкананьне бюджэту Саюзнай дзяржавы, зацьвердзіць плян сумесных мерапрыемстваў па забесьпячэньню функцыянаваньня сумеснай рэгіянальнай групоўкі войскаў на 2012 год, разгледзець ход работы па фарміраваньню адзінага навукова-тэхналягічнай прасторы Саюзнай дзяржавы, пытаньні садзейнічаньня малому і сярэдняму прадпрымальніцтву, разьвіцьця спорту і турызму.

Акрамя гэтага будуць абмеркаваны сумесныя навукова-тэхнічныя праграмы ў такіх сфэрах, як абарона інфармацыйных рэсурсаў, распрацоўка новых тэхналёгій і матэрыялаў для прамысловасьці і сельскай гаспадаркі.

У рамках перамоваў Пуцін і Мясьніковіч сустрэнуцца ў вузкім фармаце. Плянуецца абмеркаваць пытаньні супрацоўніцтва ў сфэры атамнай энэргетыкі, нафтаперапрацоўчай прамысловасьці, вытворчасьці мінэральных угнаеньняў, аўтамабілебудаваньня, рэалізацыі сумесных інвэстыцыйных праектаў, паведамляе прэс-служба расейскага ўраду.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG