Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Восем удзельнікаў падзеяў на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня 2010 года вызваленыя і дабраліся дадому. Дагэтуль дакладна невядома, хто дзявяты памілаваны, і ці вызвалены ён.

З бабруйскай калёніі выпусьцілі Арцёма Грыбкова, Зьмітра Дразда і Сяргея Казакова; з Магілёўскай – Яўгена Сакрэта; зь Віцьбы –3 -- Уладзімера Яроменка, з Наваполацкай калёніі Віталя Мацукевіча; з Аршанкай калёніі – Васіля Парфянкова; з івацэвіцкіх "Ваўчыных нораў" – Аляксандра Квяткевіча.

Праваабаронца Уладзімір Лабковіч кажа, што супрацоўнікі "Вясны" патэлефанавалі бальшыні сваякоў зьняволеных, акрамя так званых "сыстэмных" апазыцыянэраў, але выніку няма. У інтэрнэт-выданьнях зьяўляюцца розныя вэрсіі і меркаваньні, але афіцыйных пацьверджаньняў пакуль няма. Застаецца здагадвацца – ці то ва ўказе прэзыдэнта памылка, і памілаваных ня 9, а 8, альбо пры вызваленьні зь некім адбыўся інцыдэнт, і палітвязьня папросту ня выпусьцілі.

Указ аб памілаваньні дзевяці ўдзельнікаў падзеяў 19 сьнежня 2010 года быў падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам 11 жніўня. "Такое рашэньне прынята на падставе просьбаў названых асобаў з улікам таго, што яны ўсьвядомілі проціпраўны характар сваіх дзеяньняў, прызналі віну і шчыра раскаяліся", — паведаміла прэс-служба прэзыдэнта, не называючы прозьвішчы памілаваных.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG