Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Квяткевіч: "Прапанавалі напісаць прашэньне аб памілаваньні. Я напісаў"


Аляксандар Квяткевіч адбываў пакараньне ў Івацэвіцкай калёніі "Ваўчыныя норы". 13 жніўня позна ўвечары ён вярнуўся дадому, у Менск. Шчыра прызнаўся, што яму прапанавалі напісаць прашэньне аб памілаваньні, і ён пагадзіўся:

"Выклікала кіраўніцтва калёніі, прапанавала напісаць прашэньне аб памілаваньні. Я напісаў".

Карэспандэнтка: "А віну прызналі?"

"Так".

Карэспандэнтка: "І колькі гэта па часе доўжылася? Як хутка вызвалілі пасьля таго, як напісалі прашэньне?"

"Роўна тыдзень прайшоў. У мінулую пятніцу я напісаў, а ў гэту пятніцу павінны былі вызваляць. Але ж дакумэнты яшчэ не пасьпелі дайсьці, дык вызвалілі ў суботу. Там узорна-паказальная зона, там усё чысьцютка, акуратненька".

Карэспандэнтка: "Жонка Вінаградава казала, што быццам бы ў Івацэвіцкай калёніі нікому не прапаноўвалі пісаць прашэньне аб памілаваньні. Дык усім прапаноўвалі ці як?"

"Мне асабіста прапаноўвалі. А ім, думаю, што хутчэй за ўсё – не. Мне кіраўніцтва казала, што ім яны не прапаноўвалі нічога такога".

Карэспандэнтка: "А астатніх палітвязьняў вы ў калёніі бачылі, кантактавалі зь імі?"

"Так, крыху размаўлялі і зь Вінаградавым, і з Лобанам. Мірзаянаў яшчэ ў карантыне, яго не перавялі яшчэ ў атрад".

Карэспандэнтка: "А наагул навіны з волі да вас даходзілі? "

"Так, мне і паштоўкі, і лісты падтрымкі прысылалі адусюль".

Карэспандэнтка: "Аляксандар, ну і як настрой, як першыя гадзіны на волі?"

"Ну, пакуль ня верыцца яшчэ... Вось выйшаў прагуляцца на волі. У панядзелак зьбіраюся тэлефанаваць на старую працу, уладкоўвацца".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG