Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яўген Сакрэт: "Цяжка прывыкаць да ролі вольнага чалавека"


Яўген Сакрэт пасьля вызваленьня з калёніі
Яўген Сакрэт пасьля вызваленьня з калёніі
Яўген Сакрэт адбываў пакараньне ў Магілёўскай калёніі №15. 13 жніўня яго выпусьцілі – Яўген трапіў пад указ Аляксандра Лукашэнкі аб памілаваньні.

Пра ўмовы вызваленьня ён размаўляць пакуль адмовіўся, але першымі ўражаньнямі на волі падзяліўся з карэспандэнтам Радыё Свабода:

"Прабачце, я пакуль што не магу даваць ніякіх інтэрвію, ёсьць такія абставіны, і пакуль я ня буду казаць пра вызваленьне.

Што да калёніі, то ў мяне ўвогуле няма да іх ніякіх прэтэнзій. Збольшага там ня вельмі дрэнна. Канечне, гэта не санаторый, там усё па званку робіцца.

Карэспандэнтка: "Яўген, а туды, у калёнію, вам нейкая інфармацыя даходзіла – пра падтрымку, пра міжнародную салідарнасьць?

"Канечне. Мне дасылалі лісты і людзі з Ангельшчыны, нейкія дзеткі дасылалі свае малюнкі. Я адказваў усім – "вялікі дзякуй усім сябрам, вядомым і невядомым. Сябры пазнаюцца толькі ў горы".

Карэспандэнтка: "А ў калёніі з палітычнымі вы неяк кантактавалі?"

"Так. Мы сядзелі ў карантыне разам зь Дзімам Буланавым. Кантактавалі і з Аляксандрам Малчанавым".

Карэспандэнтка: "А як трымаюцца яны?"

"Як мужчыны".

Карэспандэнтка: "Якія першыя адчуваньні на волі?"

"Неяк цяжка прывыкаць да ролі вольнага чалавека. Бо, канечне, у зоне было зусім іншае жыцьцё. Я яшчэ не адчуў усе ступені свабоды... Пакуль што ў сваёй барацьбе вырашыў адпачынак узяць. Пакуль што прыходжу ў сябе".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG