Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызваліліся і вяртаюцца дамоў Дрозд, Казакоў, Грыбкоў, Сакрэт, Яроменак, Парфянкоў і Мацукевіч


Васіль Парфянкоў вітае Зьміцера Дразда на менскім вакзале

Васіль Парфянкоў вітае Зьміцера Дразда на менскім вакзале

13 жніўня стаў днём вызваленьня як меней 6 асуджаных за Плошчу, якіх напярэдадні памілаваў Аляксандр Лукашэнка.

Дрозд, Казакоў, Парфянкоў, Мацукевіч, Сакрэт, Грыбкоў, Яроменак – на волі

Тыя, пра каго дакладна вядома, што яны вызвалены і едуць дадому, ці ўжо дабраліся дадому, гэта Дзьмітрый Дрозд, Сяргей Казакоў, Арцём Грыбкоў, якіх трымалі ў Бабруйскай калёніі №2, а таксама Яўген Сакрэт, які адбываў пакараньне ў калёніі №15 пад Магілёвам і Ўладзімер Яроменак, якога, паводле зьвестак, утрымлівалі ў калёніі "Віцьба-3". Паводле дадзеных "Нашай нівы" вызваліўся і едзе дадому Ўладзімер Мацукевіч.

Разам з трыма былымі вязьнямі бабруйскай калёніі мог выйсьці на волю Андрэй Пратасеня, але яго ў сьпісе памілаваных не аказалася: вязень адмовіўся падпісваць прашэньне аб памілаваньні і не быў вызвалены. Больш за тое, яго з аднаго атраду перавялі ў іншы, меней "прэстыжны". Пра гэта паведаміў "Свабодзе" Дзьмітрый Дрозд, калі а 16 ай гадзіне прыехаў на электрычцы з Бабруйску.

Вязьняў сустракалі журналісты, прадстаўнікі грамадзтва, ў тым ліку сваякі тых, каго яшчэ не вызвалілі, быў сярод сустракаючых і лідэр АГП Анатоль Лябедзька. Дзьмірый Дрозд заявіў карэспандэнту "Свабоды", што гэты дзень для яго толькі напалову сьвяточны, а сьвята цалкам будзе тады, калі выйдуць на волю усе вязьні. Вось што Дзьмітрый распавёў пра прашэньне аб памілаваньні, якое яму давялося падпісаць, каб выйсьці на волю сёньня.

"Справа ў тым, што чалавек, які прыяжджаў ад нас ў зону не настойваў на
ён прапанаваў папрацаваць над фармулёўкай, якая "нас усіх задаволіць"...

нейкай пэўнай фармулёўцы. Ён прапанаваў нам тэкст, у якім было напісана, што я цалкам прызнаю сваю віну і раскайваюся, на што я сказаў, што не прызнаю сваю віну па-ранейшаму. Тады ён прапанаваў папрацаваць над фармулёўкай, якая "нас усіх задаволіць". І я прапанаваў напісаць, што раскайваюся ў тым, што асабіста я зрабіў. Яго гэта задаволіла, маўляў, фармальнасьць, яакую трэба выканаць. Мы выканалі і літаральна праз 5 дзён мы былі ўжо на волі."

На чыгуначным вакзале ў Менску аказаўся Васіль Парфянкоў, якога першым з асуджаных за плошчу судзілі яшчэ ў лютым і трымалі ў Аршанскай калёніі №8. Васіль Парфянкоў паведаміў, што яго толькі сёньня выпусьцілі з карцэру, а адтуль увогуле на волю. Вязень перакананы, што турэмшчыкі ведалі пра будучае вызваленьне, але ўсё роўна зьмясьцілі яго ў карцэр.

"Бо яшчэ 4 жніўня я хадзіў і расьпісаўся, што дакумэнты з прашэньнем ад
я хадзіў і расьпісаўся, што дакумэнты з прашэньнем ад памілаваньні пайшлі ў Менск, і ў той жа дзень за мной прыйшлі і "упакавалі" на 15 сутак ...

памілаваньні пайшлі ў Менск, і ў той жа дзень за мной прыйшлі і "упакавалі" на 15 сутак. Зараз мяне, канешне, перапаўняе радасьць, што я вырваўся з гэтага палону, але безумоўна, галоўная барацьба яшчэ наперадзе. Трэба да яе рыхтавацца".

Пакуль запісваліся гэтыя інтэрвію, Сяргей Казакоў, які прыехаў разам з Драздом і Грыбковым з Бабруйску, ужо зьбег хутчэй з вакзала на аўтобус і паехаў дамоў. Яго мне ўдалося запісаць праз паўгадзіны ужо праз хатні тэлефон. Сяргей сказаў, што шчасьлівы і ніяк ня можа яшчэ асэнсаваць, што вось толькі раніцай ён быў у турме а зараз ужо дома побач з маці. Я спытаў Сяргей і пра падзеі 19 сьнежня: ці не шкадуе, што прыйшоў тады на плошчу.

"Не, я ні пра што не шкадую, я ўсё разумеў, што раблю. Якія мае пляны? Буду працягваць сваю дзейнасьць, будзем змагацца".

Маці Уладзімера Яроменка пацьвердзіла, што ён вызвалены і едзе дамоў, а калі гэта адбудзецца, ня ведала. Сказала, што едзе дамоў з Магілёва і сястра Яўгена Сакрэта Ірына. Той абяцаў дабрацца да Анопаля, пад Менск, ўвечары.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG