Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дрозд, Казакоў, Парфянкоў, Мацукевіч, Сакрэт, Грыбкоў, Яроменак, Квяткевіч – на волі


На чыгуначным вакзале вязьняў сустракалі кветкамі і шампанскім

На чыгуначным вакзале вязьняў сустракалі кветкамі і шампанскім

13 жніўня на волю выйшлі прынамсі васьмёра зь дзевяці памілаваных Аляксандрам Лукашэнкам вязьняў, якія адбывалі тэрміны за ўдзел у падзеях на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня 2010 году. Сярод іх Зьміцер Дрозд, Арцём Грыбкоў, Сяргей Казакоў, Васіль Парфянкоў, Уладзімер Яроменак, Яўген Сакрэт, Віталь Мацукевіч, Аляксандар Квяткевіч.

14 жніўня Арцём Грыбкоў і Яўген Сакрэт
далі відэаінтэрвію "Радыё Свабода"






13 жніўня


21.30 Вызвалены Аляксандар Квяткевіч, які адбываў тэрмін ў Івацэвічах, паведамляе правабарончы цэнтар "Вясна".

21.00 Яўген Сакрэт дабраўся дадому. Пра гэта Свабодзе паведаміла яго сястра. Яна таксама папрасіла журналістаў суткі не турбаваць брата.

17.09 Мацукевіч едзе маршруткай з Наваполацку — паведаміў у рэдакцыю «Нашай Нівы» чытач, які сустрэў яго ў Наваполацку на аўтавакзале.



Васіль Парфянкоў і Анатоль Лябедзька



16.40 Дрозд сказаў пра Пратасеню, што той адмовіўся пісаць прашэньне і таму яго сярод памілаваных не было. Ён Пратасеню бачыў аднойчы ў калёніі. Ведае, што пасьля адмовы пісаць прашэньне Пратасеню перавялі з дастаткова прэстыжнага атраду №7 у іншы.

Дзьмітрый Дрозд сказаў "Свабодзе", што адчувае сваё вызваленьне як сьвята напалову, бо за кратамі застаюцца шмат палітвязьняў. "Вось калі ўсе
выйдуць на волю, тады будзе сьвята". Паводле Дразда, асабліва прэсуюць зараз тых, хто адмовіўся падпісваць прашэньні. Ён сам не прызнаў сваю віну, як хацеў той, хто ўгаворваў яго напісаць прашэньне, але напісаў "што раскайваецца ў тым, што асабіста ён зрабіў". Гэта фармулёўка, паводле Дразда, задаволіла абодва бакі.

Брат Андрэя Пратасені Аляксандар сказаў па тэлефоне "Свабодзе", што яму ўжо вядома, што Андрэй адмовіўся пісаць прашэньне аб памілаваньні і не патрапіў у сьпіс памілаваных і таму сёньня не прыехаў ў Менск. "Мы яго чакалі! Але што ж, будзем чакаць далей, верым, што неўзабаве вызваляць і яго", – сказаў Аляксандр Пратасеня.

Васіль Парфянкоў




























Вольга Бандарэнка і Сьвятлана Вінаградава


16.25 Вызвалілі Васіля Парфянкова, ён зараз на вакзале ў Менску, прыехаў з Воршы. Сустрэў астатніх вызваленых. Васіль Парфянкоў паведаміў, што яго вызвалілі з ШЫЗА – з карцэра. Парфянкоў сказаў, што пісаў прашэньне, але без прызнаньня сваёй віны.

Васіль Парфянкоў адзначыў: "Галоўная барацьба яшчэ наперадзе".

У Менск з Бабруйску не прыехаў Пратасеня. Невядома, чаму яго не пасадзілі на цягнік разам з іншымі.


16.10 Дрозд, Казакоў і Грыбкоў прыехалі на менскі вакзал.
Зараз зь імі размаўляюць журналісты.

15.15 Маці Ўладзімера Яроменка Галіна Маркаўна паведаміла, што Ўладзімер едзе дамоў. Ён патрапіў пад памілаваньне. Яроменак адбываў пакараньне ў калёніі Віцьба-3.

14.10 Як паведаміў "Свабодзе" Максім Вінярскі з "Эўрапейскай Беларусі", паўгадзіны таму маці Дразда Зоі Дрозд пазванілі і паведамілі, што сына разам з яшчэ 3 памілаванымі палітвязьнямі вязуць у Менск з Бабруйску на цягніку пад канвоем.

13.47 Як паведаміла карэспандэнту "Свабоды" сястра палітвязьня Яўгена Сакрэта Ірына, яе брат сёньня раніцай пазваніў дамоў і паведаміў, што патрапіў у лік памілаваных, ужо вызваліўся і едзе дамоў. Яўген Сакрэт адбываў пакараньне ў калёніі пад Магілёвам №15. Вызвалены мяркуе, што дабярэцца дамому ў Анопаль пад Менскам да вечара.

13.05 Дзяжурны Бабруйскай калёніі паведаміў карэспандэнту "Свабоды", што ў гэты час ідзе вызваленьне вязьняў, якія ўвайшлі ў сьпіс памілаваных. "Дзьмітрыя Дразда ды іншых зараз пасадзяць на цягнік да Менска. Пазваніць ім дамоў няма як, прыедуць у Менск – там разьбяруцца", – паведаміў дзяжурны.

Паводле зьвестак, разам з Драздом вызваляюць таксама Арцёма Грыбкова, Сяргея Казакова і Андрэя Пратасеню. Сястра Арцёма Грыбкова Людміла таксама паведаміла, што ёй ў калёніі сказалі пра вызваленьне брата ў першай палове дня.

Жонка Класкоўскага Натальля пакуль нічога ня ведае пра вызваленьне – ёй у Шклоўскай калёніі ўвогуле не адказалі – не паднялі трубку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG