Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасажырскі цягнік Варшава-Катавіцэ сышоў з рэек. Адзін чалавек загінуў, 84 параненыя. Прычына аварыі пакуль невядомыя.

Аварыя адбылася 12 жніўня ў 16.15 па мясцовым часе ў мястэчку Бабы (Петркоўскага павета). З рэек сышлі тры вагоны цягніка Інтэрсіці, яшчэ адзін вагон перакуліўся на бок. Па словах відавочцаў, гэты вагон цалкам зьнішчаны, паведамляюць польскія СМІ.

У цягніку, які складаўся з чатырох вагонаў, было 280 чалавек. Пракуратура пачала сьледзтва па справе пра катастрофу, на месцы здарэньня працуюць сьледчыя.



Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG