Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

РАНКАМ...


...пераменная воблачнасьць, але без ападкаў. Удзень і надвячоркам невялікі дождж. Цёпла. Тэмпэратура -- +19-+27 градусаў.

СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ і СЬВЕЦЕ:


У Маскве кіраўнік ураду Беларусі Міхаіл Мясьніковіч сустракаецца з прэм'ер-міністрам Расеі Уладзімерам Пуціным у межах рады "саюзнай дзяржавы" Беларусі і Расеі.

Дзень незалежнасьці Індыі.

У Каіры ўзнаўляецца суд над былым прэзыдэнтам Госьні Мубаракам.

Сакратар Рады бясьпекі Расеі Мікалай Патрушаў адбывае зь візытам у Тэгеран.

У Менску ў 55-ю гадавіну сьмерці Якуба Коласа адбудзецца ўскладаньне кветак на магіле паэта на Вайсковых могілках, а 15-й гадзіне.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1385 -- была падпісаная Крэўская унія, якая юрыдычна азначала інкарпарацыю Вялікага Княства ў склад Польшчы

1945 -- сілы саюзьнікаў перамаглі Японію

1990 -- прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў вярнуў савецкае грамадзянства Аляксандру Салжаніцыну

1992 -- пачалася Грузіна-абхаская вайна.

У гэты дзень нарадзіліся:

1769 -- Напалеон I Банапарт, францускі імпэратар.

1771 -- Уолтэр Скот, шатляндзкі пісьменьнік.

1831 -- Вінцэсь Каратынскі, беларускі паэт і журналіст.

1892 -- Луі дэ Бройль, францускі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1923 -- Шымон Пэрэс, ізраільскі палітык і ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру.

1960 -- лідэр і вакаліст гурту “Крама” Ігар Варашкевіч.

У гэты дзень памерлі:

1910 — Зыгмунт Ґлёґэр, польскі археоляг, этнограф, гісторык і фальклярыст.

1990 — Віктар Цой, лідэр рок-гурта «Кіно».

МІНУС 365:

Ларыса Геніюш і Прага

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Канстытуцыя павінна быць кароткая і няясная.

Напалеон Банапарт
XS
SM
MD
LG