Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 10 жніўня пачалася праверка сыстэмы выдачы візаў, міжведамасная працоўная група аналізуе ўсе аспэкты і ў бліжэйшы час зробіць усе захады, каб пазьбегнуць рызыкі трапіць ў шэнгенскую зону непажаданым асобам.

Літоўскія дыпляматы зьвяртаюць увагу на вялікую колькасьць спробаў апошнім часам трапіць у Шэнгенскую зону, замяніўшы літару ў імені ці прозьвішчы, дату нараджэньня. У зьвязку з гэтым на нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў краінаў ЭЗ ў польскім горадзе Сопаце 2 – 3 верасьня міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс мае намер ініцыяваць дыскусію "пра тое, як пазьбегнуць усялякай магчымасьці ўезду непажаданых людзей ў Шэнгенскую зону".

Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі выдала шэнгенскую візу намесьніцы міністра юстыцыі Але Бодак, неўязной у Эўразьвяз, у выніку некалькіх памылак, паведамляецца на сайце МЗС Літвы.

"Гэта было зьвязана зь некалькімі памылкамі ў шматступеннай сыстэме выдачы візаш і пропуску ў Шэнгенскую зону, якая ўключае ў сябе многія літоўскія ведамствы", — гаворыцца ў паведамленьні. "Адна са ступеняў пасьпяхова спрацавала, і асоба, якая спрабавала трапіць у шэнгенскую зону, не была прынята ў Літве".

Паводле словаў намесьніцы міністра замежных спраў Літвы Асты Скайсгірытэ-Ляўшкене, асноўнай прычынай інцыдэнту стала тое, што ў адным з дакумэнтаў імя Алы Бодак было запісана ня так, як у інфармацыйнай сыстэме. З-за няправільна уведзеных дадзеных шэнгенскую візу атрымаў і судзьдзя Вярхоўнага суду Беларусі Аляксей Рыбакоў, якія таксама ў сьпісе асобаў, якім забапронены ўезд у краіны ЭЗ. Гэта памылка была своечасова заўважана, а віза ануляваная, адзначыла спадарыня Скайсгірытэ-Ляўшкене.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG