Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 17 жніўня стаўка рэфінансаваньня Нацыянальнага банку павялічыцца яшчэ на 2% і дасягне лічбы 22% гадавых.

У гэтым годзе стаўка ўзрастае ўжо сёмы раз. Папярэдняе павелічэньне адбылося 13 ліпеня, тады стаўка таксама вырасла на 2%. Рост стаўкі фінансаваньня ўздыме стаўкі крэдытаў і дэпазытаў.

"Такое рашэньне будзе спрыяць стабілізацыі сытуацыі ў замежнаэканамічнай сфэры і абмежаваньню інфляцыйных працэсаў. Павышэньне намінальнага ўзроўню працэнтных ставак у якасьці элемэнту стабілізацыйнай палітыкі зьяўляецца ўсясьветнай практыкай", — паведамляецца ў прэс-рэлізе Нацбанку.
XS
SM
MD
LG