Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мазыр: замоўлены пікеты ў абарону Бяляцкага й Ліхавіда


Уладзімер Целяпун

Уладзімер Целяпун

Грамадзкія актывісты Мазыра замовілі ў райвыканкаме 5 пікетаў у абарону Алеся Бяляцкага, Мікіты Ліхавіда і ўсіх іншых палітычных рэпрэсаваных у Беларусі. Вядзецца таксама збор паручальніцтваў за кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна".

Як паведаміў мазырскі праваабаронца Ўладзімер Целяпун, асабіста ён замовіў на стадыёне "Спартак", які афіцыйна вызначаны месцам правядзеньня масавых мерапрыемстваў, тры пікеты за Бялецкага — на 22, 23 і 27 жніўня.

Прадстаўнікі руху "За свабоду" Рыгор Крывіцкі і стваранай партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя"Алесь Кавальчук, якім раней адмаўлялі ў пікетаваньні, чарговы раз даслалі заяўку ў райвыканкам на правядзеньне пікету ў падтрымку маладога палітвязьня Мікіты Ліхавіда. 20-гадовы хлопец адбывае пакараньне за Плошчу ў Наваполацкай калёніі № 10. Адміністрацыя калёніі пэрыядычна карае яго карцэрам, бо Мікіта Ліхавід не прызнае сябе законна асуджаным.
XS
SM
MD
LG