Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства замежных спраў Чэхіі правярае інфармацыю аб перадачы чэскім бокам афіцыйнаму Менску банкаўскіх дадзеных беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. "У цяперашні час мы не камэнтуем гэтую інфармацыю", - паведамілі БелаПАН у прэс-службе МЗС Чэхіі.

Пра тое, што Чэхія сьледам за Літвой і Польшчай перадала беларускім уладам дадзеныя аб рахунках Бяляцкага, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Baltic News Service (BNS). "Прадстаўнікі двух літоўскіх устаноў пацьвердзілі журналістам BNS, што, паводле іх дадзеных, Чэская Рэспубліка таксама накіравала ў Беларусь банкаўскія рэквізыты Бяляцкага", - сказана ў паведамленьні.

Інфармацыя аб замежных банкаўскіх рахунках Алеся Бяляцкага стала падставай для яго арышту. Праваабаронца падазраецца ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры і з 4 жніўня знаходзіцца пад арыштам.

Літва пацьвердзіла, што перадала беларускім уладам зьвесткі аб банкаўскіх рахунках праваабаронцаў Алеся Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча. Крыху пазьней улады Польшчы паведамілі аб перадачы афіцыйнаму Менску зьвестак аб банкаўскіх рахунках 17 беларусаў, у тым ліку Бяляцкага.

І ў Вільні, і ў Варшаве заяўляюць, што ўлады Беларусі злоўжылі сыстэмай міжнародных працэдур і дагавораў для рэпрэсій у дачыненьні да ўласных грамадзян.

***

Раней Радыё Свабода зьвярнулася ў Міністэрства юстыцыі Чэхіі з пытаньнем, ці існуе ў гэтай краіне аналягічная дамова аб прававой дапамозе зь Беларусьсю, як яна выконваецца і ці перадавала Чэхія Беларусі інфармацыю аб банкаўскіх рахунках беларускіх апазыцыянэраў.

Такія дадзеныя раней прадастаўляла Чэхія і Польшча. Таму дадзеная памылка, хоць і неапраўданая, але зразумелая. Такое можа адбыцца».

Кіраўніца прэсавай службы міністэрства Тэрэза Палэчкава адказала, што Чэхія ў сваіх дачыненьнях зь Беларусьсю кіруецца дамовай паміж ЧССР і СССР аб прававой дапамозе і прававых дачыненьнях у грамадзянскіх, сямейных і крымінальных пытаньнях, якая была падпісаная ў Маскве 12 жніўня 1982 году.

Тэрэза Палэчкава паведаміла, што ня мае дакладнай статыстыкі і дакладных пэрсанальных зьвестак аб канкрэтных выпадках, а толькі можа паведаміць, што ў год такіх зваротаў ад Беларусі Чэхія атрымлівае да 10, але гэта не азначае, што ўсе яны задавальняюцца.

Экспэрт літоўскага Цэнтру Ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў Віціс Юрконіс адзначыў, што, выпадак зь Бяляцкім – «ня першы ў гісторыі Эўразьвязу. Такія дадзеныя раней прадастаўляла Чэхія і Польшча. Таму дадзеная памылка, хоць і неапраўданая, але зразумелая. Такое можа адбыцца».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG