Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Выбачаюся ад імя Рэчы Паспалітай", — напісаў міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў Twitter з прычыны раскрыцьця Польшчай менскім уладам рахункаў беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Міністар назваў гэта "заганнай памылкай, зробленай нягледзячы на засьцярогі МЗС".

"Мы падвоім свае намаганьні дзеля дэмакратыі ў Беларусі", — напісаў Сікорскі.

11 жніўня афіцыйны прадстаўнік МЗС Польшчы Марцін Басацкі прызнаў, што раскрыцьцё рахункаў Бяляцкага — няўдалы крок, які супярэчыць польскай палітыцы ў адносінах да Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG