Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Неўязную Бодак на літоўскай мяжы высадзілі, візу анулявалі


Ала Бодак

Ала Бодак

Намесніцу міністра юстыцыі Беларусі Алу Бодак і некалькі іншых высокапастаўленых чыноўнікаў краіны не пусьцілі ў Літву праз дзяржаўную мяжу.

Пра гэта паведаміла агенцтва BNS. Пасьля таго, як беларускія СМІ паведамілі аб магчымым візыце, Літоўскае тэлебачаньне паведаміла ў чацьвер, што намесьніца міністра юстыцыі Бодак ўключаная ў складзены ЭЗ сьпіс беларускіх службовых асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Зьвязу.

Таксама па зьвестках агенцтва, літоўскія памежнікі вырашылі вярнуць назад у Беларусь судзьдзю Вярхоўнага суду Аляксея Рыбакова (раней ён асудзіў экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна), і дваіх дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Пры гэтым не называецца дата, калі Рыбакоў спрабаваў уехаць у Літву.

Аднак у Літву прыбыла група іншых чыноўнікаў, сярод якіх прадстаўнікі Генэральнай пракуратуры і Міністэрства ўнутраных справаў.

Паводле BNS, візыт быў заплянаваны на 9—12 жніўня. Беларускія чыноўнікі мелі намер азнаёміцца з мэтадамі, якія ўжывае Літва ў барацьбе з наркаманіяй.

Прадстаўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы паведаміў BNS, што унесенай ў эўрапейскі сьпіс непажаданых асобащ намесьніцы міністра юстыцыі Беларусі Але Бодак у пасольстве была выдадзена літоўская віза, але дакумэнт на мяжы быў ануляваны літоўскімі памежнікамі.

"Бодак мела літоўскую візу. Пасьля праверкі базы дадзеных высьветлілася, што яна лічыцца непажаданай у ЭЗ асобай. Бодак была высаджаная, а яе віза ануляваная", -- сказаў прадстаўнік памежнай службы Літвы Рокас Пукінскас.

Міністар унутраных спраў Літвы Раймундас Палайціс на арганізаванай у пятніцу прэс-канфэрэнцыі сказаў, што Алу Бодак вярнулі ў Беларусь 9 жніўня, каля 13 гадзін. Па словах міністра, яна была адзіным чальцом беларускай дэлегацыі з 7 чалавек, якога не прапусьцілі ў Літву.

Раней паведамлялася, што беларуская дэлегацыя складалася з 10 чалавек, і ў Беларусь былі вернутыя яшчэ некалькі высокапастаўленых асоб. Але, па дадзеных Палайціса, Бодак была адзінай у гэтай дэлегацыі, каго не прапусьцілі супрацоўнікі памежнай службы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG