Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат Саньнікава: "Вядомы выпадкі памілаваньня і без прашэньня з боку вязьня"


Андрэй Саньнікаў

Андрэй Саньнікаў

Адвакат экс-кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава Марына Кавалеўская адказала на пытаньні "Свабоды" адносна памілаваньня 9 удзельнікаў Плошчы.

"У мяне няма ніякай інфармацыі пра тое, каго менавіта вызваляць ў выніку гэтага памілаваньня. Але Андрэю Алегавічу Саньнікаву па стане на мінулую пятніцу ніякіх прапаноў адносна прашэньня аб памілаваньні не паступала. "

Карэспандэнт: "А які ягоны настрой? Ці напісаў бы ён такое прашэньне, калі б сказалі, што напішы і пойдзеш на волю?"

"Наколькі я ведаю ягоныя настроі – не напісаў бы. Але я ведаю выпадкі з практыкі, калі памілавалі ўвогуле без прашэньня. У нас усё можа быць. Дарэчы, заўтра я еду на сустрэчу з Саньнікавым, будзем і гэтае пытаньне абмяркоўваць. Канешне, недзе ўнутры ёсьць надзея, але, узважваючы аб'ектыўныя рэчы, ня веру, што гэта нас будзе тычыцца. Ва ўсялякім разе на гэтым этапе".
XS
SM
MD
LG