Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі эканамічныя санкцый супраць чатырох беларускіх прадпрыемстваў - «Белшына», «Гродна-Азот», «Гродна-хімвалакно» і «Нафтан». Гэтыя прадпрыемствы знаходзяцца ва ўласнасьці ці пад кантролем канцэрну «Белнафтахім».

Наколькі адчувальнымі будуць санкцыі адносна гэтых прадпрыемстваў?

Палітоляг Дзяніс Мельянцоў адзначыў, што Міністэрства фінансаў ЗША і раней уводзіла падобныя эканамічныя санкцыі.

"Пазыцыя такая, што санкцыі накладаюцца на дзяржаўныя прадпрыемствы, ад якіх, на думку амэрыканскіх палітыкаў, залежыць фінансаваньне рэжыму ў Беларусі. Наколькі яны будуць эфэктыўныя? Пра гэта ўжо шмат дыскутавалі, калі былі ўведзены першыя падобныя санкцыі. Хутчэй за ўсё гэтыя санкцыі ня будуць фатальнымі для беларускай эканомікі. Канечне, гэта страты, але не такія ўжо і вялікія, бо зьнешнегандлёвы зварот ЗША зь Беларусьсю ня надта вялікі. Таму гэтыя санкцыі адчувальныя ў іміджавым пляне для Беларусі. Але яны не настолькі сур'ёзныя эканамічна, каб можна было казаць, што з дапамогай іх можна прымусіць афіцыйны Менск да пэўных дзеяньняў.

Галоўная мэта гэтых санкцый, і пра гэта выказваліся амэрыканскія палітыкі, спыніць палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі і прымусіць стаць на шлях дэмакратызацыі. І такія патрабаваньні сталі больш жорсткімі пасьля мінулых прэзыдэнцкіх выбараў, калі ў Беларусі зноў зьявіліся палітвязьні і пачалася хваля рэпрэсій. Самае важнае патрабаваньне – гэта вызваленьне палітвязьняў, якое ўвесь час падкрэсьліваецца ня толькі амэрыканскім бокам, але і іх эўрапейскімі саюзьнікамі".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG