Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Польшчы: Мы кансультавалі пракурораў наконт Бяляцкага, але яны не паслухалі


Справу выдачы Варшавай Менску інфармацыі пра банкаўскі рахунак Алеся Бяляцкага ў Польшчы камэнтуе Марцін Басацкі, прэс-прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Польшчы.

Басацкі: Я нагадаю асноўныя факты. Гэта ня Польшча, а Генэральная пракуратура перадала Міністэрству юстыцыі ў Менску банкавыя дадзеныя спадара Алеся Бяляцкага, Мы лічым гэта вельмі нешчасьлівым выпадкам і абсалютна нязгодным з палітычнай лініяй Польшчы адносна Беларусі. Я таксама нагадаю, што пракуратура ў нашай краіне зьяўляецца органам зусім незалежным ад ураду. Я хачу сказаць, што неўзабаве пасьля 19 сьнежня, пасьля пачатку той незвычайна цяжкай хвалі рэпрэсіяў у Беларусі, МЗС правёў кансультацыю з усімі органамі польскай дзяржавы, уключна з Генэральнай пракуратурай, якраз дзеля таго, каб такія сытуацыі не маглі мець месца. Мы перасьцерагалі перад такімі спробамі з боку беларускага рэжыму. Але, на жаль, гэтыя перасьцярогі, як відаць, не падзейнічалі ў адной інстытуцыі, гэта значыць, у пракуратуры. Чаму? – гэта пытаньне да Генэральнай пракуратуры, а не да МЗС.

Максімюк: Значыць, вы ня ведаеце, ці была гэта нейкая бюракратычная недарэчнасьць, ці, можа, пракуратура мае іншае меркаваньне на тэму адносінаў зь Менскам?

Басацкі: Ня ведаю. Я толькі ведаю, што існуе інструкцыя Генэральнага пракурора для падначаленых яму пракурораў, якая кажа, што можна адмовіць у прававой дапамозе якраз у такіх выпадках, як просьбы з боку недэмакратычных дзяржаваў, такіх як Беларусь. Як відаць, некаторыя чыноўнікі або пракуроры ня слухаюцца свайго шэфа. Але пытаньне пра тое, што дакладна там падвяло, трэба накіраваць да пракуратуры, а не да МЗС.


Польшча таксама здала Бяляцкага


МЗС Польшчы: Беларускія ўлады скарысталі мэханізм міжнароднага супрацоўніцтва для рэпрэсій

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG