Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польская пракуратура перадала беларускаму боку інфармацыю датычную Алеся Бяляцкага, паведамляе польскае прэс-агенцтва ПАП.

Польскі канал TVN24 паведамляе, што Беларусі прадастаўлены выпіскі з рахунку Алеся Бяляцкага ў польскім банку ING.

Польскаму агенцтву друку ПАП у Генпракуратуры Польшчы пацьвердзілі, што ведамства "задаволіла запыт аб прававой дапамогі, які тычыцца Алеся Бяляцкага". "Аднак у запыце не ўтрымлівалася ніякай інфармацыі, якая магла б ўказваць на тое, што ён тычыцца апазыцыйнага дзеяча ці апазыцыйнай дзейнасці", - паведаміў у адказе на запыт ПAП прадстаўнік Генпракуратуры Мацей Куяўскі.

ПАП цытуе меркаваньне дзеяча польскай няўрадавай арганізацыі, які сьцьвярджае, што польская пракуратура перадала Менску інфармацыю аб банкавых рахунках Бяляцкага і іншых беларускіх апазыцыянэраў.

«Беларусы ў рамках прававой дапамогі зьвярнуліся да Польшчы з просьбай аб наданьні інфармацыі пра апэрацыі на банкаўсіх рахунках асобаў, зьвязаных з дэмакратычнай апазыцыяй і абаронай правоў чалавека ў Беларусі. Пад канец чэрвеня станоўчае рашэньне было прынятае і польскі бок прадставіў інфармацыю аб банкаўскіх рахунках ня толькі Алеся Бяляцкага, але і іншых прадстаўнікоў апазыцыі ў Беларусі» – сказаў ПАП Міхал Дворчык, адзін з кіраўнікоў фундацыі «Свабода і дэмакратыя».

Паводле Дворчыка, раней беларускі бок зьвяртаўся па такую інфармацыю да польскіх банкаў, але тыя адмовіліся яе даваць. Дворчык дадаў, што патрэбную Менску інфармацыю даў адзін з дырэктараў дэпартамэнтаў Генэральнай пракуратуры Польшчы.

Варта нагадаць, што на мінулым тыдні прэсавая сакратарка міністэрства юстыцыі Польшчы Яана Дэмбэк (Joanna Dębek) паведаміла нашаму радыё, што міністэрства не атрымоўвала ад беларускага боку запытаў аб банкаўскіх рахунках беларускіх грамадзян у Польшчы. «Калі такі запыт будзе атрыманы, мы будзем думаць, што зь ім рабіць», -- сказала яна.

Паводле спадарыні Дэмбэк, Польшча ня мае зь Беларусьсю дамовы аб абмене інфармацыяй такога кшталту, якую мае Літва. «Для такіх дзеяньняў не існуе юрыдычнай базы».

Між тым насамрэч такая дамова існуе і дзейнічае з 1994 году. Паводле зьместу яна ідэнтычная дамове, якую Беларусь мае зь Літвой.

***

Беларуская служба Радыё Свабода зьвярнулася ў Міністэрства юстыцыі Чэхіі з пытаньнем, ці існуе ў гэтай краіне аналягічная дамова аб прававой дапамозе зь Беларусьсю, як яна выконваецца і ці перадавала Чэхія Беларусі інфармацыю аб банкаўскіх рахунках беларускіх апазыцыянэраў.

Такія дадзеныя раней прадастаўляла Чэхія і Польшча. Таму дадзеная памылка, хоць і неапраўданая, але зразумелая. Такое можа адбыцца».

Кіраўніца прэсавай службы міністэрства Тэрэза Палэчкава адказала, што Чэхія ў сваіх дачыненьнях зь Беларусьсю кіруецца дамовай паміж ЧССР і СССР аб прававой дапамозе і прававых дачыненьнях у грамадзянскіх, сямейных і крымінальных пытаньнях, якая была падпісаная ў Маскве 12 жніўня 1982 году.

Тэрэза Палэчкава паведаміла, што ня мае дакладнай статыстыкі і дакладных пэрсанальных зьвестак аб канкрэтных выпадках, а толькі можа паведаміць, што ў год такіх зваротаў ад Беларусі Чэхія атрымлівае да 10, але гэта не азначае, што ўсе яны задавальняюцца.


Раней экспэрт літоўскага Цэнтру Ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў Віціс Юрконіс адзначыў, што, выпадак зь Бяляцкім – «ня першы ў гісторыі Эўразьвязу. Такія дадзеныя раней прадастаўляла Чэхія і Польшча. Таму дадзеная памылка, хоць і неапраўданая, але зразумелая. Такое можа адбыцца».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG