Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гвалт у Вялікабрытаніі: крымінальная ці эканамічная праблема?


Гарыць барыкада ў Лівэрпулі
Гарыць барыкада ў Лівэрпулі
Пасьля чатырох ночаў пагромаў, падпалаў і рабаваньняў, шакаваная Вялікабрытанія шукае адказаў на пытаньне аб прычыне цяперашніх беспарадкаў у Лёндане і іншых вялікіх гарадах.

У выніку беспарадкаў былі забітыя чатыры чалавекі, паліцыя арыштавала амаль 900 чалавек. Маёмасныя страты ідуць на дзясяткі мільёнаў эўра.

Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Дэйвід Кэмэран, які ўчора перапыніў свой адпачынак і вярнуўся ў Лёндан, каб непасрэдна кіраваць усталяваньнем правапарадку, віну за беспарадкі ўсклаў на крымінальныя элемэнты ў грамадзтве.

«Маладыя людзі, якія крадуць тэлевізары з плоскімі экранамі і падпальваюць крамы – гэта не палітыка, гэта не пратэст, а крадзеж» – сказаў сёньня Кэмэран у брытанскім парлямэнце.

Маладыя людзі, якія крадуць тэлевізары з плоскімі экранамі і падпальваюць крамы – гэта не палітыка, гэта не пратэст, а крадзеж.

Камэнтатары, якія пагаджаюцца з Кэмэранам, дадаюць, што рабункі і падпалы не зьяўляюцца прамым вынікам беспрацоўя, беднасьці і скарачэньня сацыяльнай дапамогі, бо частка рабаўнікоў яўна замаладая для працаўладкаваньня, а частка зь іх мае працу.

Гэтыя самыя камэнтатары падкрэсьліваюць, што галоўным адказным за цяперашні гвалт у брытанскіх гарадах зьяўляецца крызіс маральных каштоўнасьцяў сярод групаў насельніцтва, якія прызвычаіліся жыць за кошт сацыяльных выплатаў і дзяржаўнай дапамогі.

Але некаторыя брытанскія сацыёлягі перасьцерагаюць перад прыпісваньнем усёй віны за беспарадкі адно беспрацоўнаму маладому крыміналітэту, зьвяртаючы ўвагу на сацыяльна-эканамічныя праблемы краіны. Паводле афіцыйных дадзеных, сярод моладзі ніжэй 25 гадоў – 1
Маладыя людзі ў Вялікабрытаніі могуць стаць страчаным пакаленьнем, якое ня знойдзе сабе працы.

мільён беспрацоўных. Паводле газэты Guardian, гэта рэкордны паказчык беспрацоўя сярод маладых брытанцаў. «Маладыя людзі ў Вялікабрытаніі могуць стаць страчаным пакаленьнем, якое ня знойдзе сабе працы» – пісала газэта паўгоду таму.

Назіральнікі наогул пагаджаюцца, што пачатак беспарадкаў, у дзень 6 жніўня, меў расавую падбіўку. Пагромы крамаў і рабункі пачаліся пасьля таго, як жыхары аднаго зь бедных кварталаў Лёндану – Тотэнхэму – не задаволіліся адказам паліцыянтаў адносна акалічнасьцяў, пры якіх тыя застрэлілі 29-гадовага чарнаскурага жыхара. Але потым расава і этнічна афарбаваныя беспарадкі пашырыліся на іншыя пласты грамадзтва.

«У пачатковых гвалтоўных дзеяньнях у Тотэнхэме была ангажаваная галоўным чынам мясцовая чарнаскурая грамада, але потым яны пашырыліся на іншыя этнічныя групы. У некаторых частках краіны ў рабунках удзельнічаюць пераважна белыя. Усё пачалося ад часткова расавай праблемы – праблемы, якая ўзьнікла паміж чарнаскурымі жыхарамі і паліцыяй у Лёндане – а ператварылася ў сукупнасьць больш агульных эканамічных пытаньняў» – сказаў нашаму радыё сацыёляг Пол Багулі з унівэрсытэту ў Лідсе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG