Лінкі ўнівэрсальнага доступу

11 жніўня адвакат палітзьняволенага Зьмітра Дашкевіча чарговы раз паспрабаваў сустрэцца са сваім падабаронным у папраўчай калёніі № 9 у Горках. Аднак адміністрацыя калёніі адмовіла ў гэтай сустрэчы, спаслаўшыся на "службовую неабходнасьць".

Адвакат абскардзіць неабгрунтаванае рашэньне адміністрацыі калёніі, а таксама паспрабуе наведаць Зьмітра Дашкевіча на наступным тыдні, паведамляе праваабарончы цэнтар "Вясна".

Зьміцер Дашкевіч выйшаў з штрафнога ізалятара, куды яго зьмясьцілі ўжо трэці раз за час адбыцьця пакараньня. Прычынай чарговага спагнаньня нібыта стала "адмова ад працы" з боку палітзьняволенага. Адвакат Зьмітра Дашкевіча зьбіраецца абскардзіць такое рашэньне адміністрацыі калёніі, бо лічыць, што падабароннага зьмясьцілі ў ШЫЗА з надуманай прычыны.

24 сакавіка 2011 году Зьміцер Дашкевіч быў асуджаны на 2 гады калёніі агульнага рэжыму. Яго і Эдуарда Лобава зьвінавацілі ў тым, што 18 сьнежня 2010 году з хуліганскіх памкненьняў яны "беспадстаўна і наўмысна" зьбілі двух грамадзян.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG