Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьніца міністра юстыцыі Беларусі Ала Бодак накіравалася ў Вільню паводле накіраваньня прэм'ера Міхаіла Мясьніковіча. Камандзіроўка працягнецца да 12 жніўня. Ала Бодак уключана ў сьпіс неўязных беларускіх чыноўнікаў, ухвалены Эўразьвязам.

Пастанова Савету міністраў Беларусі аб камандзіраваньні Бодак у Вільню падпісана прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясьніковічам 6 жніўня. Бодак будзе знаходзіцца ў Літве да 12 жніўня, паведамляе Інтэрфакс.

Міністэрства юстыцыі Літвы выдала беларускаму боку інфармацыю пра банкаўскія рахункі ў Літве кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага. Гэтыя зьвесткі сталі падставай, каб затрымаць яго 4 жніўня і правесьці ператрусы ў гэтай арганізацыі.

"Органамі фінансавых расьсьледаваньняў па факце няплаты падаткаў у асабліва буйным памеры ў дачыненьні да грамадзяніна Беларусі 1962 году нараджэньня ўзбуджаная крымінальная справа паводле ч.2 арт.243 КК", — гаворыцца ў паведамленьні Камітэту дзяржкантролю.

"Праверачнымі мерапрыемствамі ўстаноўлена, што сума даходу, якая не ўказаная ім у падатковых дэклярацыях і падлягае падаткаабкладаньню, склала больш як Br1 млрд, а сума нявыплачанага гэтым грамадзянінам падаходнага падатку склала Br143,7 млн, гэта значыць — у асабліва буйным памеры", — адзначаецца ў паведамленьні. Бяляцкаму пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.

У сувязі з гэтым Мін'юст Літвы заявіў, што спыняе прадстаўленьне прававой дапамогі Беларусі на неабмежаваны час.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG