Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шырын Эбадзі падпісала паручальніцтва за Бяляцкага


Шырын Эбадзі

Шырын Эбадзі

Вядомая іранская праваабаронца і юрыст, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі 2003 году Шырын Эбадзі далучылася да кампаніі ў падтрымку Алеся Бяляцкага, распачатай Міжнароднай Фэдэрацыяй правоў чалавека (FIDH) сумесна з праваабарончым цэнтрам “Вясна”.

Шырын Эбадзі стала першай усясьветна вядомай асобай, што адгукнулася на заклік праваабарончых арганізацыяў падтрымаць Алеся Бяляцкага, які ў 2007 годзе таксама вылучаўся на Нобэлеўскую прэмію.

Намаганьнямі FIDH, віцэ-прэзыдэнтам якой зьяўляецца Бяляцкі, паручальніцтвы ў падтрымку беларускага праваабаронцы будуць зьбірацца сярод вядомых асобаў ва ўсім сьвеце.

Алеся Бяляцкага арыштавалі 4 жніўня, у памяшканьнях "Вясны" правялі ператрус. Супраць Бяляцкі заведзеная крымінальная справа. Яго вінавацяць ва ўтойваньні прыбыткаў у буйных памерах.
XS
SM
MD
LG