Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За паўгода беларусаў паменела на 13,3 тысячы


Менск - адзіны горад, дзе павялічылася колькасьць насельніцтва

Менск - адзіны горад, дзе павялічылася колькасьць насельніцтва

Колькасьць насельніцтва Беларусі на 1 ліпеня склала 9 мільёнаў 467,9 тысячы чалавек, паведамляе Беларускі статыстычны камітэт.

У параўнаньні з 1 студзеня 2011 году жыхароў краіны стала менш на 13,3 тысячы. Скарачэньне колькасьці насельніцтва абумоўлена перавышэньнем на 18 667 чалавек колькасьці памерлых над колькасьцю народжаных пры дадатным міграцыйным прыросьце 5 390 чалавек.

Колькасьць насельніцтва за паўгода павялічылася на 4 тысячы толькі ў сталіцы — з 1 мільёна 864 тысяч чалавек да 1 мільёна 868 тысяч. У астатніх рэгіёнах краіны колькасьць жыхароў зьменшылася.

Са студзеня па чэрвень у краіне нарадзілася 50 801 дзіця — на 2100 немаўлят меней у параўнаньні з аналягічным пэрыядам летась. За паўгода памерла 69 468 чалавек — на 822 чалавекі болей, чым летась.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG