Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ка падставе загаду міністра абароны Беларусі Юрыя Жадобіна ва Ўзброеных сілах сфармавалі тры зводныя аўтамабільныя ўзводы дзеля дапамогі сельскагаспадарчым прадпрыемствам на ўборцы ўраджаю, перадае БелаПАН са спасылкай на прэсавую службу Мінабароны.

Каб кіраваць дзеяньнямі вайскоўцаў, якія дапамагаюць СПК, і арганізаваць ўзаемадзеяньне зь мясцовымі органамі ўлады, у Міністэрстве абароны створана апэратыўная група. Цяпер вайскоўцы дапамагаюць СПК Клецкага, Старадароскага, Чавускага, Мсьціслаўскага раёнаў перавозіць грузы. Усяго на дапамозе вёсцы задзейнічана 110 вайскоўцаў і 70 адзінак грузавой і спэцыяльнай тэхнікі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG