Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейшчына: плянуюцца пікеты за вызваленьне Бяляцкага


Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Праваабаронцы і грамадзкія актывісты Берасьцейшчыны падалі заяўкі на правядзеньне пікетаў салідарнасьці з арыштаваным кіраўніком праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесем Бяляцкім.

Пікеты маюць адбыцца ў Берасьці, Баранавічах, Кобрыне і Бярозе 22 жніўня а 16 гадзіне. Як распавёў берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін, заяўкі пададзеныя на адведзеныя ўладамі для гэтых мэтаў месцы. У Берасьці гэта стадыён "Лякаматыў".

Мэтаю правядзеньня пікетаў праваабаронцы заяўляюць неадкладнае вызваленьне Алеся Бяляцкага.
XS
SM
MD
LG